Завяршыўся Тыдзень роднай мовы, арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. На працягу ўсяго тыдня кафедра беларускай і рускай моў БрДТУ арганізавала і правяла шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх студэнты мелі магчымасць даведацца пра асаблівасці, пагрузіцца ў свет беларускай літаратуры, гісторыі і культуры.
Так, былі падведзены вынікі конкурса сачыненняў «За што я люблю родную зямлю». Парадавала тое, што амаль ўсе студэнты вельмі цёпла і хораша пісалі пра свае родныя мясцины, выказвалі шчырую любоў да свайей роднай зямлі. Напрыклад: Бубнова Маргарыта:»Я люблю сваю малую Радзіму за добрых і спагадлівых людзей і ведаю, што дзе ні буду жыць, заўсёды буду вяртацца сюды зноў і зноў»; Талстяк Марта:»…. за густыя лясы і вялікія азёры, за духмяныя лугі і бязмежныя прасторы палёў… » ; Скрыпель Уладзіслаў:»…вялікі гонар за пісьменнікаў і паэтаў такіх, як :Я. Колас, Я. Купала, Н. Гілевіч, У. Караткевіч, У. Калеснік, Я. Янішчыц і інш…. «; Краўчук Павел:»… Мяне перапаўняе пачуццё гонару за маю Вялікую зямлю, за тое, што я нарадзіўся і жыву ў Беларусі». Варта адзначыць, што да конкурсу далучыліся замежныя студэнты (Чжан Юйсюань, Цинь Чуньбо, Тянь Лой, Вэй Цзесюн, Райан Ахмад), якія мелі магчымасць выказацца, за што яны любяць Беларусь.
У рамках Тыдня роднай мовы падведзены вынікі рэспубліканскага дыктанта «Дзень народнага адзiнства», у якім напярэдадні дзяржаўнага свята прымалі удзел студэнты БрДУ. Варта адзначыць, што практычна ўсе студэнты прадэманстравалі добрае веданне роднай мовы, пры гэтым найвышэйшы бал па выніках праверкі атрымалі Афоніна Аліса, Бандарэнка Ульяна, Грачанік Юлія, Грыцук Ангеліна, Лісюк Викторыя.
Таксама ў рамках акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай” студэнты падрыхтавалі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў. Найлепшы з іх прапануем вашай увазе.