“Адзін дзень з Коласам”. Да юбілею народнага паэта Беларусі

140-гадовы юбілей Якуба Коласа – народнага паэта Беларусі, заснавальніка беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, таленавітага сына беларускага народа адзначылі сёння ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. “Адзін дзень з Коласам” ­– так называлася акцыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі ўніверсітэта. Пад час акцыі студэнты наведалі выставу “Усё жыве і душу мае”, прысвечаную жыццю і творчасці паэта, прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Славуты сын Беларусі: Якуб Колас” і ўсе разам прачыталі верш “Родныя вобразы”. Узнагародай для самых актыўных удзельнікаўных мерапрыемства сталі цукеркі, на якіх змясціліся цытаты з твораў Я.Коласа. Сертыфікатам удзельніка літаратурнай акцыі “Адзін дзень з Коласам” узнагароджаны пераможца віктарыны студэнт групы М-156 Квашэвіч Алег.