БрДТУ — у ліку прызёраў конкурсу «Лепшы сайт установы адукацыі»

Cайт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўдастоены дыплома II ступені ў конкурсе «Лепшы сайт устаноў адукацыі» ў намінацыі «Лепшы сайт вышэйшай навучальнай установы».
У конкурсе ў 8 намінацыях прынялі ўдзел 300 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры ацэнцы работ улічваліся кантэнт (аб’ём, прывабнасць інфармацыі, накіраванасць на мэтавага карыстальніка, лагічнасць і пісьменнасць выкладу матэрыялу і інш.), дызайн (зручнасць структуры і навігацыйных элементаў, якасць, функцыянальнасць і інш.), зваротная сувязь з мэтавай аўдыторыяй сайта.
Конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення інфармацыйнага сегмента адукацыйнай інтэрнэт-прасторы, а таксама павышэння іміджу і прэстыжу афіцыйных сайтаў устаноў адукацыі. Арганізатарам з’яўляецца Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.
Конкурс праходзіць з 2015 года і з’яўляецца сур’ёзным стымулам да развіцця адукацыйнай інтэрнэт-прасторы нашай краіны.