Прафілактычная акцыя пра шкоду згубных звычак

1 сакавіка 2024 у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла маладзёжная акцыя «Скажы не шкодным звычкам!». Мэтай мерапрыемства стала выхаванне ў падлеткаў жадання весці здаровы лад жыцця, імкнення да захавання і ўмацавання ўласнага здароўя, фарміраванне ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі.
У рамках акцыі студэнты распавядалі пра шкоду атрутных рэчываў і наступствах, да якіх прыводзіць іх ужыванне. Клеілі стыкеры, раздавалі матывацыйны буклеты, тым самым выказваючы сваё негатыўнае стаўленне да шкодных звычак, заклікаючы ўсіх беражліва ставіцца да свайго здароўя. Акцыя была нацэлена на прафілактыку залежнасцяў у маладзёжным асяроддзі, на фарміраванне каштоўнасцяў маладзёжнай культуры, накіраваных на непрыманне сацыяльна-небяспечных звычак і фарміраванне ў вучняў свядомага стаўлення да ўласнага здароўя.