Дакументальныя фільмы па тэматыцы барацьбы з нарказлачыннасцю

1 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Для студэнтаў быў арганізаваны прагляд дакументальных фільмаў «Наркотыкі. Сакрэты маніпуляцыі» і «Чатыры ключа да тваіх перамог», прысвечаных праблеме наркатычнай залежнасці і яе распаўсюду.
У фільмах раскрываюцца хітрыкі наркадзяльцоў, паказваецца, чаму і як маладыя людзі пачынаюць ужываць наркотыкі, алгарытмы ўключэння падлеткаў у наркаманію. У ім маладыя людзі даведаліся аб згубным уплыве наркатычных сродкаў на арганізм чалавека, пра наступствы наркатычнай залежнасці.
Кінастужкі носяць вострасацыяльны характар і спрыяюць фармаванню ўсвядомленага непрымання незаконнага абароту і спажывання наркотыкаў, у тым ліку сярод моладзі.
Галоўная задача прафілактыкі наркаманіі і прапаганды здаровага ладу жыцця – дамагчыся не толькі д ведання маладога пакалення асаблівасцяў дзеяння наркатычных рэчываў на арганізм, але і навучыць кіравацца гэтай інфармацыяй у жыцці.
Падчас мерапрыемства паміж прысутнымі адбыўся інтэрактыўны дыялог, у якім абмяркоўваліся пытанні аб здаровым ладзе жыцця і пра ўплыў на арганізм шкодных наркатычных сродкаў. Навучэнцы абмяркоўвалі пытанні адносін сучаснай моладзі да псіхаактыўных рэчываў і разважалі аб прычынах наркаманіі, разгледжаных на прыкладах канкрэтных сітуацый.