3 сакавіка 2023 года ў Мінскай гарадской Ратушы адбылася VIII пазачарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Аляксандраўна Шпілеўская, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Мікалаеўна Эйсмант і іншыя.
Старшыня першаснай арганізацыі ГА «БСЖ» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва Юлія Сяргееўна Дардзюк прыняла ўдзел у складзе дэлегацыі Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БСЖ».
На канферэнцыі былі падведзены вынікі работы арганізацыі за 2022 год, вызначаны асноўныя напрамкі далейшага развіцця, разгледжаны змены ў Статут грамадскага аб’яднання, праведзены выбары кіруючага і кантрольнага органаў ГА «БСЖ».