«Подых вясны». Святочны канцэрт адбыўся ў БрДТУ

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся святочны канцэрт «Подых вясны», прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.
Цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў прысвяціў усім выкладчыкам, работнікам і студэнтам універсітэта рэктар Сяргей Антонавіч Каспяровіч. Падарункам для ўсіх гледачоў сталі нумары ў выкананні творчых калектываў. Яркія музычныя кампазіцыі, душэўныя вершы, танцавальныя пастаноўкі не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. Першасная прафсаюзная арганізацыя работнікаў БрДТУ падрыхтавала кожнай жанчыне салодкі сюрпрыз.