10 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся семінар «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы. Сістэма «Антыплагіят» як інструмент ацэнкі арыгінальнасці навуковых прац: магчымасці для навукоўцаў і экспертаў».
Прарэктар па навуковай рабоце БрДТУ Мікалай Мікалаевіч Шалобыта ў прывітальным слове адзначыў, што праблема некарэктных запазычанняў у навуковых артыкулах і дысертацыйных працах з’яўляецца дастаткова вострай для акадэмічнай супольнасці Рэспублікі Беларусь, Расіі, іншых краін СНД і дадзены семінар вельмі актуальны.
Спікерам семінара выступіла Ірына Барысаўна Стралкова, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антыплагіят» у Беларусі па навучанні, загадчык кафедры тэхналогій прафесійнай адукацыі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА); кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
У ходзе семінара быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца акадэмічнай этыкі і праблем некарэктных запазычанняў у навуковых тэкстах, важнасці аўтарытэтнасці крыніц цытавання, неабходнасці экспертнай ацэнкі арыгінальнасці навуковых тэкстаў і інш.
На семінары прысутнічаў афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антыплагіят» Валерый Несцярчук, які распавёў пра важнасць і неабходнасці ўкаранення дадзенай сістэмы ў адукацыйны і навуковы працэс універсітэта.
Усе, якія пакінулі свой водгук па выніках семінара ў форме зваротнай сувязі, атрымаюць ад кампаніі «Антыплагіят» персанальны сертыфікат аб навучанні па тэме семінара.