Паважаныя работнікі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта!
15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ядром усёй прававой сістэмы і вызначае сэнс і змест іншых законаў.
Паважаць і выконваць Канстытуцыю азначае — паважаць сваю краіну, шанаваць і захоўваць агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную прававую, дэмакратычную дзяржаву.
У гэты знамянальны дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру, згоды, поспехаў у пакарэнні новых вяршынь на карысць нашай роднай Беларусі!
З павагай,
рэктар універсітэта С. А. Каспяровіч