14 сакавіка 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся маштабны кірмаш мэтавай падрыхтоўкі з прыцягненнем арганізацый-заказчыкаў кадраў, размешчаных у Брэсцкім рэгіёне.
Перад абітурыентамі, іх бацькамі і прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый выступіў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч. Адзначыўшы, што вышэйшая адукацыя ў нашай краіне канкурэнтаздольная, эфектыўная, якасная, а мэтавая падрыхтоўка — гэта адзін з асноўных спосабаў вырашэння кадравых пытанняў, Сяргей Антановіч заклікаў абітурыентаў, перш за ўсё, вызначыцца з прадпрыемствам, у якім хацелася б працаваць. «Мэтавая форма падрыхтоўкі — гэта падтрымка прадпрыемствам будучага спецыяліста на працягу ўсяго тэрміну навучання: праз практыкі, праз індывідуальныя падыходы ў навучанні, з магчымасцю атрымання дадатковай стыпендыі», — адзначыў рэктар, звяртаючыся да навучэнцаў і іх бацькоў. «Для прадпрыемстваў мэтавая падрыхтоўка — гэта гарантыя больш сур’ёзнай практыкаарыентаванасці ў навучанні, гарантыя таго, што малады спецыяліст па завяршэнні навучання прыйдзе падрыхтаваным і без страты часу і сіл ўвальецца ў працу прадпрыемства», — працягнуў С.А. Каспяровіч, пералічваючы перавагі мэтавай формы навучання. Сяргей Антонавіч выказаў надзею, што дадзены фармат мерапрыемства будзе эфектыўным як для навучэнцаў, так і для прадстаўнікоў прадпрыемстваў, прысутных у зале.
Аб новаўвядзеннях уступнай кампаніі 2023 года і парадку ўдзелу ў конкурсе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі падрабязна распавёў адказны сакратар прыёмнай камісіі БрДТУ Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч.
У рамках мерапрыемства былі арганізаваны дэманстрацыйныя пляцоўкі, на якіх прадстаўнікі прадпрыемстваў праводзілі кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, знаёмілі прысутных з асаблівасцямі арганізацыі работы прадпрыемства, наяўнымі вакансіямі.
Стэндавыя экспазіцыі на кірмашы прадставілі РУП «Брэстэнерга», ТДА «ЮКОЛА-ІНФА-Брэст», ААТ «Цветатрон», Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, аб’яднанне Брэстаблсельбуд, ААТ «Брэстжылпраект», УП «Брэстаблгаз», УП «Брэстводбуд», ГА «Брэстмеліяводгас», Брэсцкае абласное УП «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі», Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, СП ААТ «Брэстгазаапарат», ТАА «Трансгрупплагістык», Інспекцыя па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маскоўскім раёне г. Брэста, ААТ «Брэсцкі радыётэхнічны завод», ТДА «Металан», ААТ «Кузлітмаш», ААТ «Амкадор», ААТ «Брэстмаш», Баранавіцкі Станкабудаўнічы Завод — філіял ЗАТ «Атлант», КУП «Брэсцкі грамадскі транспарт».
Нагадаем, што парадак арганізацыі мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых у дзяржаўных установах адукацыі рэгламентуецца Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых, служачых, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2022 № 572 «Аб пытаннях рэалізацыі адукацыйных праграм».
Падрабязней: па спасылцы https://www.bstu.by/abiturientam/pravila-priema/tselevaya-podgotovka-spetsialistov









