З 13 па 15 сакавіка 2023 года Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прыняў удзел у міжнароднай анлайн-праграме па культурным абмене студэнтаў, якая адбылася ў інданезійскім універсітэце навукі і камп’ютарных тэхналогій (STEKOM).
У праграме прынялі ўдзел студэнты ўніверсітэтаў з Інданезіі, Пакістана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Малайзіі, Кеніі, Эфіопіі, Украіны, Лівіі. Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі студэнты 3 курса факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ Ківака Аляксей і Лявоцкі Мікіта.
У сваіх прэзентацыях хлопцы пазнаёмілі ўдзельнікаў з нацыянальным культурным здабыткам Беларусі, распавялі пра турыстычныя славутасці нашай краіны. Таксама яны прадставілі ўдзельнікам мерапрыемства беларускую нацыянальную кухню і яе найбольш цікавыя і ўнікальныя стравы і прадукты.
Міжнародная праграма па культурным абмене студэнтаў універсітэта STEKOM з’яўляецца выдатнай магчымасцю для нашых студэнтаў пашырыць свой круг зносін, пазнаёміцца з нацыянальным здабыткам розных краін свету, рэалізаваць сябе ў сферы міжкультурнай камунікацыі.

