Як ты ведаеш нашу Канстытуцыю?

15 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка ўніверсітэта арганізавала выставу, на якой кожны наведвальнік мог прасачыць гісторыю станаўлення Канстытуцыі нашай краіны. У актавай зале БрДТУ аддзел выхаваўчай работы з моладдзю правёў інтэлектуальны online-квіз «Што ты ведаеш пра нашу Канстытуцыю?».
Для студэнтаў былі прыгатаваныя пытанні рознага ўзроўню складанасці, якія тычацца гісторыі стварэння і змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе зместу, а таксама гісторыі палітычнай і культурнай ідэнтычнасці нашага народа. Падчас віктарыны студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў гісторыі Беларусі. Розніца вынікаў паміж удзельнікамі, у канчатковым рахунку, склала ўсяго толькі некалькі баляў. У выніку былі вызначаны лепшыя студэнты, якія паказалі выдатны ўзровень эрудыцыі, патрыятызм і любоў да нашай Радзімы, павага да яе мінулага і пазітыўны погляд у будучыню. Пераможцы ўзнагароджаны памятнымі прызамі з фірмовай сімволікай БрДТУ.