Адкрытая размова на тэму ваенна-палітычнага становішча адбылася ў БрДТУ

16 сакавіка 2023 года ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з калектывам БрДТУ па актуальных пытаннях ваенна-палітычнага становішча. На чале з рэктарам універсітэта Каспяровічам Сяргеем Антонавічам на мерапрыемстве прысутнічалі прарэктара, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, асабісты склад і курсанты Ваеннай кафедры, выкладчыкі і студэнты БрДТУ.
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам перад прадстаўнікамі Міністэрства абароны нашай краіны пастаўлена задача сустракацца з працоўнымі калектывамі і інфармаваць аб тых працэсах у ваеннай сферы, якія сёння адбываюцца вакол Рэспублікі Беларусь.
З дакладам «Уплыў ваенна-палітычнага становішча, якое складваецца вакол Рэспублікі Беларусь, на забеспячэнне ваеннай бяспекі. Актуальныя грамадска-палітычныя пытанні»» выступіў начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр Ляпешка Генадзь Уладзіміравіч.
У рамках сустрэчы Генадзь Уладзіміравіч распавёў аб ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая складваецца; аб асноўных фактарах, якія абумаўляюць абвастрэнне сітуацыі вакол Рэспублікі Беларусь, сярод якіх нарошчванне інфармацыйнага, фінансава-эканамічнага, дыпламатычнага ціску з боку краін «калектыўнага Захаду», інтэнсіўная дэструктыўная дзейнасць замежных дзяржаў у інфармацыйнай прасторы, неўрэгуляванасць крызісу ва Украіне і многія іншыя.
«У нас склалася моцная грамадзянская супольнасць, якая забяспечвае адзінства ўнутры краіны. Мы самадастатковая дзяржава, якая абараняе свае інтарэсы і паспяхова вырашае свае задачы. Мы самі вызначаем, якім быць нашай будучыні і нікому не дазволім дыктаваць сваю волю і навязваць беларускаму народу чужыя інтарэсы», — рэзюмаваў Ляпешка Г.У.
У завяршэнні сустрэчы Генадзь Уладзіміравіч выказаў упэўненасць, што мы здолеем захаваць мірнае неба над нашай краінай насуперак усім «старанням» нядобразычліўцаў беларускага народа і беларускай дзяржавы, бо не выпадкова гэты год аб’яўлены годам міру і стварэння.