Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь» інтэлектуальная» працягвае падарожжа па краіне. З 16 сакавіка ў Гродне прадстаўлены не толькі найноўшыя распрацоўкі, але і тыя, што ўжо актыўна інтэграваныя ў вытворчасць.
На інтэрактыўнай пляцоўцы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прадстаўлены распрацоўкі ў будаўніцтве і IT-сферы. Наведвальнікі таксама могуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб навуковых даследаваннях, што выконваюцца ў БрДТУ і выкарыстанні ў навучанні навуковых дасягненняў і тэхналогій.
Выстава «Беларусь інтэлектуальная. Рэгіёны» будзе працаваць у Гродне па 19 сакавіка. Затым эстафету прымае Брэст.

