Рамёствы ў культурнай скарбонцы народаў свету

Асаблівасці характару любога этнаса знаходзяць адлюстраванне ў яго культуры, творчасці і традыцыях. Круглы стол “Рамёствы ў культурнай скарбонцы народаў свету”, які 20 сакавіка быў праведзены кафедрай беларускай і рускай моў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітету, пазнаёміў студэнтаў нашага ўніверсітэта з традыцыйнымі рамёствамі Беларусі, Кітая, В’етнама, Венесуэлы, Нігерыі. Прадстаўнікі розных факультэтаў падрыхтавалі даклады, прэзентацыі пра рамёствы сваіх краін, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай сусветнай цывілізацыі, а таксама пазнаёміліся з імправізаванай выставай традыцыйных рамесленных вырабаў Кітая і Беларусі. Круглы стол з’явіўся пляцоўкай для дыскусіі, абмену думкамі і адкрытага дыялогу культур.