На галоўнай плошчы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах Хатынскай трагедыі. Выкладчыкі, работнікі і студэнты на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам запалілі свечкі і схілілі галовы ў памяць пра жыхароў усіх беларускіх вёсак, знішчаных нацысцкімі карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.