Уручэнне вышэйшай узнагароды БрДТУ

23 сакавіка адбылося пасяджэнне Савета Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з удзелам першага намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Генадзьевіча Бахановіча.
Ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч уручыў Аляксандру Генадзьевічу Бахановічу вышэйшую ўзнагароду ўніверсітэта-медаль«Знак Пашаны БрДТУ».
А.Г.Бахановіч узначальваў універсітэт у перыяд з 2020 па 2023 год. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Генадзьевіча ўніверсітэт надзейна ўмацаваў свае пазіцыі ў адукацыйным асяроддзі, захаваў прызнанне ў навуковай супольнасці і замацаваў статус вядучай тэхнічнай ВНУ Брэсцкага рэгіёна. У выніку яго эфектыўнага кіраўніцтва дзейнасць БрДТУ атрымала высокую ацэнку і прызнанне на дзяржаўным і абласным узроўнях — занясенне на рэспубліканскую дошку Гонару, званне лаўрэата прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці, занясенне на Дошку гонару Брэсцкай вобласці, званне лаўрэата прэміі Брэсцкага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці.