Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт далучыўся да экалагічнай акцыі, якая праводзіцца Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Студэнты і выкладчыкі кафедры прыродаўпарадкавання на чале з дэканам факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Алегам Паўлавічам Мешыкам удзельнічалі ў ачыстцы поймы ракі Мухавец ад смецця ў межах горада Брэста. Зладжаная праца экалагічных актывістаў дазволіла зрабіць наш любімы Брэст яшчэ чысцейшым, прадухіліць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе адходаў і смецця, які, на жаль, часам застаецца пасля адпачынку людзей ля вады.