22-26 сакавіка ў выставачным павільёне «Белэкспа» (г.Мінск) адбылася ХХХ міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Свет кніг без межаў», прымеркаваная да года міру і стварэння.
У працы выставы ў рамках адукацыйнага квартала, дзе экспанавалі свае выданні ўстановы адукацыі Беларусі, прыняў удзел Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. На выставе БрДТУ прадставілі дырэктар бібліятэкі Юлія Вячаславаўна Азаркевіч і загадчык аддзела абслугоўвання бібліятэкі Маргарыта Мікалаеўна Панчанка.
На экспазіцыйнай пляцоўцы універсітэта былі прадстаўлены працы прафесарска-выкладчыцкага складу БрДТУ, метадычныя рэкамендацыі і часопіс «Веснік БрДТУ». У інтэрактыўным фармаце госці выставы маглі даведацца аб магчымасцях універсітэта пры дапамозе розных гульняў і тэстаў.
За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўзнагароджаны дыпломам.





На фота справа: з народным артыстам Беларусі, кампазітарам Эдуардам Сямёнавічам Ханком