Студэнты спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Шурубейка Ангеліна, Алішэвіч Арына, Сергель Вераніка 30 сакавіка прынялі ўдзел ва II Міжуніверсітэцкай Алімпіядзе па аналізе гаспадарчай дзейнасці «Круглыя лікі ўсе хлусяць». Арганізатар алімпіяды — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Каманда БрДТУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Кайданоўскай Таццяны Васільеўны паспяхова прайшла першы завочны тур Алімпіяды і годна прадставіла наш універсітэт у другім вочным туры.
У выніку каманда нашага ўніверсітэта заняла 3-е месца і атрымала дыплом I ступені за конкурс «Візітоўка», у якім трэба было прадставіць свой універсітэт, сваю кафедру і сваю каманду.
Віншуем дзяўчат і жадаем не спыняцца на дасягнутым! Толькі наперад!

