31 сакавіка ў рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства «Канікулы ў БрДТУ» перад навучэнцамі школ Брэста і Брэсцкага раёна расчыніў свае дзверы факультэт электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Арганізатарамі, валанцёрамі, дакладчыкамі, аўтарамі прэзентацый і квізаў выступілі студэнты 1 курса Осіпава Ала, Рудакоў Данііл, Андрасюк Дзмітрый і студэнт 2 курса Зарэчны Адрыян.
У нязмушанай і прыязнай атмасферы будучым абітурыентам Рудакоў Данііл распавёў пра асновы праграмавання на мове Python і ў рэжыме рэальнага часу паказаў, як напісаць код для калькулятара, а Зарэчны Адрыян прадэманстраваў асноўныя складнікі любой ЭВМ і апісаў іх асноўныя характарыстыкі. Пасля кожнай прэзентацыі хлопцы прынялі актыўны ўдзел у тэставанні, вынікі якога адбіваліся на экране.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы, якія нагадваюць пра факультэт.




