Заліковая размова з Першым сакратаром ЦК ГА «БРСМ» А.С.Лук’янавым у БрДТУ

4 красавіка 2023 года Першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандр Сяргеевіч Лук’янаў сустрэўся са студэнцкай моладдзю Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў рамках праекта «Заліковая размова». У размове таксама прынялі ўдзел рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Юрый Сяргеевіч Сегенюк, прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталля Пятроўна Ялавая, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргей Аляксандравіч Жук. Важнай тэмай заліковай размовы стала абмеркаванне асноўных аспектаў штогадовага Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу РБ. У сваім звароце Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка закрануў важнейшыя сферы жыццядзейнасці асобна ўзятага чалавека і краіны ў цэлым, пачынаючы ад сацыяльна-эканамічнай сферы і заканчваючы забеспячэннем нацыянальнай бяспекі краіны, рэагаваннем на знешнія пагрозы і выклікі з боку. На Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі разам з рэктарам універсітэта прысутнічаў студэнт будаўнічага факультэта Сямён Люльковіч, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава — удзельнік Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Хатыні. Сямён звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з прапановай даверыць БРСМ удзел у стварэнні Рэспубліканскага патрыятычнага цэнтра ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» і аб’явіць гэты аб’ект у 2023 годзе Усебеларускай маладзёжнай будоўляй. На заліковай размове Сямён падзяліўся ўражаннямі пра атмасферу на пасланні і нараджэнні ідэі аб будаўніцтве патрыятычнага цэнтра.
Заліковая размова скончылася словамі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: «У нашай моладзі ёсць галоўнае — мірная, прыгожая, незалежная краіна. Ёсць традыцыі, багатая культурная і духоўная спадчына. Ёсць гераічная гісторыя, якой яны павінны ганарыцца. Любая моладзь у любой дзяржаве гэтаму можа пазайздросціць. Стабільнай нармальнай краіне, дзе можна жыць і працаваць».