Запрашаем да ўдзелу

Запрашаем прыняць удзел у Форуме «Беларусь-Кітай: мост для інавацый», які пройдзе 17-18 мая 2023 г. у г. Мінску.
У рамках Форуму пройдуць наступныя навукова-практычныя мерапрыемствы:
1. Навукова-практычны семінар навукова-тэхналагічных паркаў, бізнес-інкубатараў і зон развіцця новых і высокіх тэхналогій « Беларусь-Кітай: лепшыя практыкі бізнес-інкубацый»;
2. Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў навукова-тэхналагічных паркаў, бізнес-інкубатараў і зон развіцця новых і высокіх тэхналогій г.Мінска і гарадоў-пабрацімаў у КНР «Тэхналогіі будучыні».
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання ў прамысловасці, адукацыі, навуцы і тэхналогіі мясцовых органаў улады Беларусі і Кітая; прадстаўнікі навуковых, навукова-вытворчых арганізацый, універсітэтаў і суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры (навукова-тэхналагічных паркаў, бізнес-інкубатараў, зон развіцця новых і высокіх тэхналогій), якія выконваюць навуковыя даследаванні, доследна-канструктарскія, тэхналагічныя работы, інавацыйныя праекты і інш.
Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца 17 мая 2023 года ў 9.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Францыска Скарыны, 25/3, выставачны павільён Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.
Больш падрабязная інфармацыя пра форум знаходзіцца на сайце: http://innobridge.park.bntu.by/.
Кантактная асоба па пытаннях удзелу: Дудко Наталля Анатольеўна, начальнік аддзела міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Дзяржаўнага прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік», тэл.+375 17 270 18 29, e-mail: dudko@park.bntu.by