Сёння ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце знамянальная падзея! 08.04.2023 года ў актавай зале нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча з выпускнікамі Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. На гістарычным мерапрыемстве сабралася кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэтаў з мэтай павіншаваць выпускнікоў 1973 і 1978 гадоў з 45-гадовым і 50-гадовым юбілеем адпаведна! З уступным словам да прысутных у зале звярнуўся рэктар універсітэта. Сяргей Антонавіч у сваім выступе адзначыў каштоўнасць і значнасць кожнага выпускніка для БрДТУ, а таксама падзякаваў сённяшнім юбілярам за той уклад, які кожны з іх прыўнёс у беларускае грамадства, навострываючы прафесіяналізм, закладзены ў сценах універсітэта, дзеля дабра нашай Радзімы.
Выпускнік 1973 года — генеральны дырэктар КУП «Брэстжылбуд» — Аляксандр Іванавіч Раманюк у сваім выступленні адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў нашага ўніверсітэта, адзначыў адкрытасць і добразычлівасць прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта ў дачыненні да студэнтаў, што вельмі станоўча адбіваецца на фарміраванні асобы будучага прафесіянала.
Выпускнік 1978 года Уладзімір Уладзіміравіч Чарноў у сваім выступе падзякаваў універсітэт за цёплы прыём і пазітыўную атмасферу, якая суправаджае сёння ўсіх гасцей мерапрыемства. Альма-матэр сустрэла выпускнікоў яркімі экскурсіямі, выдатным канцэртам, магчымасцю пагутарыць з прадстаўнікамі ўсіх факультэтаў у нефармальнай абстаноўцы. Гэтая сустрэча запомнілася ўсім сяброўскай атмасферай, станоўчымі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі!