12 красавіка 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча рэктара ўніверсітэта Сяргея Антонавіча Каспяровіча з кіраўнікамі падраздзяленняў, работнікамі і студэнцкай моладдзю па абмеркаванні асноўных аспектаў штогадовага Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
Аналізуючы пасланне кіраўніка дзяржавы, Сяргей Антановіч спыніўся на яго асноўных момантах, выразна і даходліва расказаў аб абароне суверэнітэту нашай краіны ва ўсіх яго праявах, абстаноўцы ў свеце і ролі дыялогу ў вырашэнні ваенных канфліктаў, асаблівасцях канстытуцыйнага будаўніцтва ў краіне, жаданні нашай краіны выбудоўваць толькі добрасуседскія адносіны, захаванні гістарычнай памяці беларускага народа і нацыянальных традыцый беларусаў, развіцці сацыяльнай сферы, і ў асаблівасці, развіцці сістэмы адукацыі. Вялікае значэнне ў выступленні было нададзена грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Выступленне прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, на ўсе пытанні былі атрыманы канструктыўныя адказы і тлумачэнні.
На працягу тыдня ў БрДТУ ў структурных падраздзяленнях і на факультэтах праходзіла маштабнае абмеркаванне асноўных аспектаў і паднятых у Пасланні пытанняў.
Першым прарэктарам БрДТУ Неродай Міхаілам Уладзіміравічам з 10 па 12 красавіка 2023 года былі праведзены адкрытыя дыялогі са студэнтамі ўсіх факультэтаў па абмеркаванні паслання. Адкрываючы работу дыялогавых пляцовак, Міхаіл Уладзіміравіч адзначыў значнасць штогадовых пасланняў Кіраўніка дзяржавы; звярнуў увагу на асаблівасць адкрытага і ў той жа час канструктыўнага выступлення Прэзідэнта ў гэтым годзе, звязаўшы яго ключавыя аспекты з задачамі, якія стаяць перад нашым універсітэтам, асабліва ў галіне грамадзянска-патрыятычнага выхавання будучых спецыялістаў і моладзі.
З 7 па 11 красавіка 2023 года прарэктарам па выхаваўчай рабоце Ялавай Наталляй Пятроўнай арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі са студэнцкай моладдзю. У сваіх выступленнях Наталля Пятроўна звярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі 2023 год у мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы, як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам міру і стварэння. І кожны чалавек павінен берагчы і захоўваць гісторыю свайго народа і сям’і, што неаднаразова падчас Паслання адзначаў і прэзідэнт.
Добрым працягам працы ў гэтым напрамку 8 красавіка 2023 года стала дыялогавая пляцоўка на чале з начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Буднікам Дзянісам Віктаравічам, на якой ён падзяліўся са студэнтамі сваімі думкамі пра правільнасць і своечасовасць ідэй Прэзідэнта Беларусі.
З 8 па 12 красавіка 2023 года дэканамі факультэтаў праведзена абмеркаванне Паслання Прэзідэнта са студэнцкай моладдзю і работнікамі кафедраў. Спікеры звярнулі ўвагу на першачарговую ўвагу Прэзідэнта пытаннях эканамічнага развіцця краіны і матэрыяльнага дабрабыту беларусаў, захавання каштоўнасці традыцыйнай сям’і для забеспячэння ўстойлівасці беларускай дзяржавы.
Абмеркаванне Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са студэнтамі паказала патрыятычнасць і высокамаральнасць поглядаў у моладзі БрДТУ, гатоўнасць студэнцкай моладзі да адкрытага і пазітыўнага ўспрымання тых галоўных ідэй, якія ў сваім пасланні раскрыў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
31 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На інтэрнэт-партале Кіраўніка дзяржавы Даступная поўная тэкставая версія змястоўнага звароту Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, а таксама адказы Прэзідэнта на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.














