Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Прафілактыка наркатычнай залежнасці і залежных паводзін»

Як гэта не падасца парадаксальным, але нават сёння, праблема незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў застаецца адной з найважнейшых глабальных сусветных праблем. Наркотыкі руйнуюць жыццё не толькі тых, хто іх ужывае, але і негатыўна ўплываюць і на асяроддзе наркаманаў. Яшчэ адным вынікам выкарыстання псіхаактыўных рэчываў з’яўляецца павышэнне злачыннасці.
На працягу сямі гадоў у сценах Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта праводзіцца навукова-практычны семінар «Прафілактыка наркатычнай залежнасці і залежных паводзін», на якім узнімаюцца пытанні прафілактыкі залежнасці, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, абмяркоўваецца разнапланавы і шматаспектны характар праяў залежных паводзін і спараджальных ім сацыяльных праблем, абмяркоўваюцца тэмы, якія закранаюць усё чалавецтва і непасрэдна ўплываюць на наша жыццё, наша здароўе і даўгалецце.
Сёлета навукова-практычны семінар выйшаў на рэспубліканскі ўзровень. У якасці запрошаных гасцей выступілі: старшы оперупаўнаважаны ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Валасюк Ягор Мікалаевіч; урач-псіхатэрапеўт Установы аховы здароўя «Брэсцкі абласны наркалагічны дыспансер» Прэцкайла Уладзіслаў Ігаравіч; кіраўнік аддзела па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму Брэсцкай епархіі Іерэй Дзмітрый Амельянец.
Да ўдзелу ў семінары далучыліся студэнты і работнікі філіяла БрДТУ політэхнічны каледж, філіяла БрДТУ Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.