У рамках «Тыдня навукі-2023» 14 красавіка на ваеннай кафедры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам начальніка ваеннай кафедры праведзена ваенна-гістарычная канферэнцыя «Вядзенне баявых дзеянняў у гарадскіх умовах (бой у горадзе, стратэгія і тактыка)». У канферэнцыі з тэматычнымі дакладамі выступалі студэнты ваеннай кафедры, а таксама ў завочнай форме прынялі ўдзел курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.