Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 13 красавіка 2023 года падпісаў распараджэнне аб заахвочванні адоранай моладзі, у адпаведнасці з якім за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці заснаваны стыпендыі 152 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі. Сярод матываванай і адоранай моладзі нашай краіны чацвёра студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Неаднаразовымі ўладальнікамі Стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца студэнтка 3 курса эканамічнага факультэта Раўнейка Маргарыта Аляксандраўна і студэнт 4 курса факультэта электронна-інфармацыйных Чарнаокі Ілля Уладзіміравіч. Упершыню стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымалі: студэнтка 2 курса эканамічнага факультэта Дземянцеюк Валерыя Уладзіміраўна і студэнтка 3 курса эканамічнага факультэта Крываносава Лізавета Аляксандраўна. Больш падрабязна аб інтэрв’ю Крываносавай Лізаветы — у матэрыяле інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА https://www.belta.by/regions/view/stipendiatka-prezidentskogo-fonda-iz-bresta-okazyvaetsja-chto-ne-tolko-ja-sama-sebja-tsenju-561812-2023/
Віншуем нашых студэнтаў з прысуджэннем Стыпендыі!