18 красавіка, на трэці дзень Вялікадня, у сценах Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны Велікоднаму Святу — Уваскрэсенню Хрыстову. Мерапрыемства арганізавана сумеснымі намаганнямі студэнтаў БрДТУ і навучэнцаў нядзельнай школы прыхода Храма Ціхвінскай іконы Божай Маці ў г.Брэсце. «Вялікдзень харавая» і мюзікл «Дзюймовачка» — дзве часткі прадстаўлення. На высокім узроўні прайшлі выступленні калектываў універсітэта і спектакль выхаванцаў школы. Больш за 125 артыстаў паказалі свой талент на сцэне. З прывітальным словам у пачатку святочнага мерапрыемства выступілі прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталля Пятроўна Ялавая і настаяцель Храма святар Андрэй Петрусевіч. Усе ўдзельнікі Велікоднага канцэрта атрымалі салодкія падарункі, а госці — незвычайныя эмоцыі ад свята!