У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на пляцоўцы БрДТУ 22 красавіка 2023 года адбыўся турнір паміж студэнтамі АУП, БрДТУ і БрДУ імя А.С.Пушкіна ў рамках праекта «Беларуская рэспубліканская Ліга дэбатаў». Турнір па дэбатах імітуе дэбаты ў Парламенце і дазваляе камандам спаборнічаць у аратарскім мастацтве і весці аргументаваную дыскусію.
На гульні была закранута вельмі актуальная для сучаснай моладзі тэма «Ці патрэбна цэнзура ў сацыяльных сетках?», якая выклікала вялікую цікавасць у аўдыторыі, паказала кампетэнтнасць выступоўцаў студэнтаў, уменне працаваць у камандзе і будаваць лагічныя заключэнні.
Ад нашага ўніверсітэта ў турніры бралі ўдзел студэнт машынабудаўнічага факультэта Раман Міхалёў (выступаў у ролі Лідэра апазіцыі) і Алена Кісель, студэнтка будаўнічага факультэта (Сакратар апазіцыі).
Дзякуем нашым студэнтам за годнае прадстаўленне ўніверсітэта ў турніры і рыхтуемся арганізаваць Клуб дэбатаў у БрДТУ!





