Студэнты і работнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта масава далучыліся да Рэспубліканскага суботніка, які прайшоў па ўсёй краіне 22 красавіка. Па традыцыі наводзілі парадак на працоўных месцах і на тэрыторыі студэнцкага кампуса, прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні гарадскіх тэрыторый.
Кіраўніцтва і кіраўнікі структурных падраздзяленняў на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам працавалі над добраўпарадкаваннем у Кветка-парку БрДТУ – рыхтавалі зямлю пад пасадку раслін і займаліся праполкай.
Байцы будатрада «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава працавалі ў МК «Хатынь» на суботніку з удзелам Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Студэнты ўсіх факультэтаў універсітэта прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі на Кобрынскім умацаванні МК «Брэсцкая крэпасць – герой»: прыбіралі леташнюю расліннасць і лісце, наводзілі парадак, расчышчалі пляцоўку пад будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.