20 красавіка ў Мінску адбыўся нацыянальны фінал архітэктурнага студэнцкага конкурсу «Сэн-Габэн» 2023.
У фінале нацыянальнага этапа прынялі ўдзел 6 каманд, 4 з якіх прадстаўлялі студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Па выніках конкурсу 2 прызавыя месцы, і спецыяльны прыз журы атрымалі каманды з БрДТУ.
1 месца заваявалі Аляксандр Вірко і Кацярына Ясінская за праект «Месца дзеяння».
2 месца ў Данііла Барсукова і Данііла Дземенкі за праект «Скрозь горы».
Спецыяльны прыз журы «За мультыкамфортнасць» атрымала каманда ў складзе Мікіты Крыльчука, Сафіі Максіменка і Антона Лягуна за праект «Завод №16″.
Першыя 2 каманды-пераможцы будуць прадстаўляць Беларусь на міжнародным этапе, які адбудзецца ў маі ў Екацярынбургу.
Ад усёй душы віншуем хлопцаў з перамогай на нацыянальным этапе!
Ганарымся нашымі студэнтамі! Жадаем перамогі ў фінале!