Віншуем пераможцаў конкурсаў БРФФД, якія атрымалі гранты на выкананне навуковых праектаў:
Мешыка Алега Паўлавіча — дэкана факультэта інжынерных сістэм і экалогіі па тэме «Ацэнка рэжыму снежнага покрыва і яго ўплыву на сцёк рэк Беларусі» ў конкурсе праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў «Навука-2023»;
Дардзюк Юлію Сяргееўну — загадчыка кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва па тэме «Распрацаваць і эксперыментальна апрабаваць методыку папярэдняй ацэнкі тэхнічнага стану існуючых жалезабетонных канструкцый, заснаваную на прымяненні палажэнняў невыразнай логікі» ў конкурсе грантаў для маладых навукоўцаў «Навука М-2023».
Нашым пераможцам жадаем далейшых творчых поспехаў, новых дасягненняў і ўпэўненых перамог!
Падрабязнасці можна даведацца на афіцыйным сайце БРФФД https://fond.bas-net.by/itogi_konkurs_.html#razdel2