Круглы стол, прысвечаны 240-годдзю далучэння Крыма да Расіі, адбыўся ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Брэсце

26 красавіка 2023 года ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў г.Брэсце адбыўся круглы стол «Крым у гісторыі Расіі. 240 гадоў разам». Мерапрыемства прымеркавана да гадавіны падпісання імператрыцай Кацярынай II Маніфеста аб далучэнні Крыма да Расіі.
Гаспадарамі сустрэчы выступілі Моладаў Сяргей Міхайлавіч (Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Рускае таварыства») і Сяменчанка Юлія Яўгенаўна (Аддзяленне Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў г.Брэсце). Гасцямі сустрэчы сталі студэнты дзвюх брэсцкіх вышэйшых навучальных устаноў. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прадставілі студэнты машынабудаўнічага факультэта на чале з загадчыкам кафедры гуманітарных навук Малыхінай Людмілай Юр’еўнай.
З прывітальным словам выступіў кіраўнік Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце Мурашаў Алег Юр’евіч. У працы круглага стала анлайн прыняў удзел ураджэнец Брэстчыны, намеснік дырэктара Дзелавога і культурнага цэнтра Рэспублікі Крым, старшыня рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма» Чагрынец Раман Уладзіміравіч. Прагучалі даклады работнікаў Аддзялення Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў г. Брэсце, навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў-гісторыкаў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў расійскіх суайчыннікаў і патрыятычных арганізацый Беларусі і Расіі. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся развіваць новыя напрамкі супрацоўніцтва і ініцыяваць больш сумесных культурна-патрыятычных праектаў.