26-27 красавіка адбыўся XIII Еўразійскі эканамічны форум моладзі (ЕЭФМ). У арганізацыі і правядзенні Форуму прынялі партнёрскі ўдзел вышэйшыя навучальныя ўстановы і навуковыя цэнтры Еўразіі, буйныя прамысловыя кампаніі, усерасійскія і міжнародныя бізнес-асацыяцыі, якія дзейнічаюць у больш чым у 50 краінах свету. У Форуме прынялі ўдзел больш за 10 тыс.удзельнікаў з розных краін. Арганізацыйным цэнтрам Форуму выступіў Уральскі дзяржаўны эканамічны універсітэт (г. Екацерынбург, Расійская Федэрацыя).
У Рэспубліцы Беларусь узнагароджанне фіналістаў ЕЭФМ праходзіла на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Студэнты эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у міжнародным чэмпіянаце па ўжыванні тэхналогій у бізнес-аналітыцы і інфармацыйнай бяспецы «Competition: analytics and information security», а таксама прадставілі свае работы ў рамках конкурсу навукова-даследчых работ «Якасць будучыні: новая рэальнасць устойлівага развіцця».
Па выніках двух конкурсаў экспертным журы Беларусі і Расіі аб’яўлены фіналісты.
Віншуем Каспярук Наталлю, студэнтку спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (навуковы кіраўнік – старшы выкладчык кафедры менеджменту Наско Наталля Віктараўна), якая заняла ганаровае IV месца ў міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ маладых навукоўцаў і студэнтаў «Якасць будучыні: новая рэальнасць устойлівага развіцця» ў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама віншуем фіналістаў міжнароднага чэмпіянату па ўжыванні тэхналогій у бізнес-аналітыцы і інфармацыйнай бяспекі «Competition: analytics and information security» / Спаборніцтва: аналітыка і інфармацыйная бяспека» у Рэспубліцы Беларусь, студэнтаў спецыяльнасці «Эканоміка электроннага бізнесу» (навуковы кіраўнік-старшы выкладчык кафедры менеджменту Кавалевіч Вольга Аляксееўна):
Горба Івана, які заняў I месца;
Урублеўскую Вікторыю, якая заняла II месца;
Грабеннікава Іллю, які заняў III месца;
Салтыкова Данііла, які заняў V Месца.
Віншуем навуковых кіраўнікоў і жадаем усім далейшых поспехаў у навуковых і прыкладных даследаваннях!