27-28 красавіка 2023 года на спартыўнай базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся Рэспубліканскі турнір «Непераможны асілак». Праграма ўключала ў сябе спаборніцтвы ў гіравым спорце і армрэстлінгу.
Студэнт факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ Хоміч Віталь заняў 3 месца ў спаборніцтвах па гіравым спорце, студэнт факультэта інжынерных сістэм і экалогіі нашага універсітэта Астапчук Уладзіслаў заняў 3 месца ў спаборніцтвах па армрэстлінгу па суме дзвюх рук.
Віншуем рабят-спартсменаў і трэнераў спортклуба БрДТУ Казулька Аляксандра Мікалаевіча і Гордовскую Ірыну Сяргееўну. Жадаем далейшых перамог!

