27 красавіка на ваеннай кафедры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта праведзена навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы арганізацыі відаў усебаковага забеспячэння баявых дзеянняў сухапутных войскаў». У канферэнцыі з тэматычнымі дакладамі выступіў прафесарска-выкладчыцкі склад ваеннай кафедры, а таксама ў завочнай форме прынялі ўдзел курсанты і прафесарска-выкладчыцкі склад ваенных факультэтаў і кафедраў іншых устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
