Гучаць «Палескія пераборы» — фестываль фальклорнай творчасці ў БрДТУ

На базе ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» адбыўся III Адкрыты фестываль фальклорнай творчасці «Палескія пераборы», прысвечаны Году міра і стварэння. На фестываль прыехалі калектывы і выканаўцы з ўстаноў адукацыі горада Брэста і Брэсцкай вобласці: Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае, Гімназія г.Іванава, Сярэдняя школа №2 г.Іванава, Хатыніцкая сярэдняя школа, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці.
Фальклорны фестываль пачаўся з выстаўкі вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўдзельнікаў фестывалю, на якой прайшоў майстар-клас майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Затым з удзельнікамі фестывалю быў праведзены майстар-клас па вывученню мясцовай танцавальнай культуры.
На ўрачыстым адкрыцці фестывалю з віншавальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, які пажадаў творчых перамог, сяброўства і святочнага настрою. Старшыня арганізацыйнага камітэта фестывалю, прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялавая прывітала ўсіх цеплымі пажаданнямі і натхненнем у конкурсных выступленнях.
У чатырох творчых намінацыях выступіў фальклорны тэатр «Скарбніца» БрДТУ і асобныя выканаўцы тэатру Захар Новік, Ілля Карповіч, Кірыл Галавач. Удзельнікі сталі пераможцамі, атрымаўшы дыпломы першай ступені, а таксама тэатр «Скарбніца», які атрымаў тры дыпломы першай ступені. Астатнія асобныя выканаўцы атрымалі тры дыпломы другой ступені. У рознажанравых намінацыях іншыя выканаўцы і калектывы таксама былі ўзнагароджаны дыпломамі першай, другой, трэцяй ступеняў і салодкімі пачастункамі. Агульнай дробнай полькай і агульным фотаздымкам быў закрыты III фестываль фальклорнай творчасці «Палескія пераборы».