27-28 красавіка 2023 года Народны акадэмічны хор “Белая вежа” Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прыняў удзел у фінале Адкрытага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Погляд у нябёсы», які адбыўся ў горадзе Мінску.
Фестываль-конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння і прысвечаны памяці Героя Беларусі, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта.
Арганізатарамі Фестывалю-конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
У конкурсным выступленні прымалі ўдзел харавыя калектывы з устаноў адукацыі: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.А.А. Куляшова, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Інстытут тэалогіі ім. Святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, Мінская духоўная акадэмія ім. Свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага і Мінскае духоўнае вучылішча.
Харавы калектыў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта стаў уладальнікам дыплома Лаўрэата II ступені, а кіраўнік хору Ірына Васільеўна Ангалюк адзначана падзякай Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую эфектыўную дзейнасць па захаванні духоўных традыцый Беларусі, вялікі ўклад у духоўна-маральнае, мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі і папулярызацыю харавой творчасці.
Акрамя ўдзелу ў конкурсным праслухоўванні хор «Белая вежа» быў запрошаны на экскурсію па Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужылых.
Таксама адбылася сумесная творчая сустрэча харавога калектыву «Белая вежа» БрДТУ з харавым калектывам Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі (рук. І.М. Бадзяка), дзе нашы студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з працай прафесійнага харавога калектыву, а таксама выканаць адзін для аднаго і сумесна некалькі твораў.



