28-30 красавіка ў г.Гродна адбыўся этап адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па веласпорце на шашы сярод мужчын і жанчын.
Студэнт машынабудаўнічага факультэта Сычугаў Аляксандр заняў I месца ў групавой гонцы 105 км, I месца ў гонцы критериум і III месца ў індывідуальнай гонцы 20 км.
Студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Русак Кацярына заняла I месца ў гонцы крытэрыум.
Віншуем нашых спартсменаў з высокімі вынікамі! Жадаем далейшых поспехаў!

