Напярэдадні 9 мая ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!», прысвечаная 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сярод запрошаных гасцей прысутнічалі: начальнік напрамку ідэалагічнай работы і сацабароны ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці Андрэй Іосіфавіч Юруць, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога Савета ветэранаў Магуран Аляксандр Мікалаевіч, старшыня Савета Маскоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Баравенка Уладзімір Веніямінавіч, ветэран вайны ў Афганістане Бялінскі Яўген Мікалаевіч.
З уступным словам да прысутных звярнулася прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталля Пятроўна Яловая. Подзвігі воінаў жывыя ў памяці народаў і задача нашай моладзі перадаваць гэтую памяць скрозь час наступнымі пакаленням.
Затым перад студэнтамі выступіў Андрэй Іосіфавіч Юруць. Ён раскрыў актуальныя тэмы па выхаванні патрыятызму і адданасці Радзіме: аб важных учынках, якія застаюцца ў памяці – учынках вайскоўцаў, пра якія памятаюць скрозь стагоддзі.
Падчас дыялогавай пляцоўкі студэнты з вялікай цікавасцю слухалі запрошаных гасцей, задавалі пытанні, мерапрыемства атрымалася займальным, глыбока пазнавальным, патрыятычным.






