У працяг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся святочны канцэрт «Гэты Дзень Перамогі!».
Са сцэны ўсіх прысутных павіншаваў рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч: «Перамога 1945 года – гэта наша сіла! Гэта тое, што прымушае нас успомніць гісторыю, задумацца пра мінулае, а таксама ўпэўнена вядзе нас наперад, у нашу светлую будучыню». У памяць аб нашых пераможцах Сяргей Антонавіч пажадаў усім спакойна і ўпэўнена вучыцца, працаваць, станавіцца кваліфікаванымі спецыялістамі, развіваць нашу Радзіму і аказваць усебаковую падтрымку тым, чыя прафесія – абараняць Радзіму.
Вязніца канцлагера Інэса Мікалаеўна Кірылюк падзялілася сваімі ўспамінамі аб перажытых жахах вайны і звярнулася да маладога пакалення з пажаданнямі захоўваць мір і памятаць, якой цаной дасталася нам гэтая Перамога!
У рамках канцэртнай праграмы творчыя калектывы выканалі песні ваенных гадоў, танцавальныя нумары, літаратурныя кампазіцыі, быццам пераносячы гледачоў, у той страшны, але вельмі значны ў гісторыі час. Многія не змаглі стрымаць слёз.
З мэтай не даць адысці ў нябыт творах ваенных гадоў, студэнты будаўнічага факультэта арганізавалі творчае мерапрыемства «Вершы і песні, абпаленыя вайной». Святы абавязак кожнага беларуса захоўваць памяць аб вялікім подзвігу нашых продкаў. Вершы і песні ваеннага часу гучалі як жывыя помнікі вялікаму подзвігу простага салдата, які аддаў сваё жыццё за мір для цяперашніх пакаленняў.
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі бібліятэка ўніверсітэта сумесна з Мемарыяльным комплексам «Брэсцкая крэпасць-герой» арганізавалі выставу «Усходні форт. Хроніка мужнасці», прысвечаная аднаму з апошніх ачагоў арганізаванага супраціву ў Брэсцкай крэпасці.