Цырымонія, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у Брэсце

Студэнты і работнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Ялавай Наталляй Пятроўнай прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якая адбылася на галоўнай плошчы Брэста.
Пад выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь далі студэнту факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ Чарнавокаму Іллі і студэнтцы філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Майсейчык Ганне — лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Завяршылася цырымонія ўрачыстым шэсцем, якое адкрылі воіны Брэсцкага гарнізона. Іх змянілі прадстаўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС. У складзе маладзёжнай калоны ўключаны лепшыя прадстаўнікі зводнай ганаровай вахты Паста памяці Брэсцкай крэпасці-герой, байцы студэнцкіх атрадаў ГА БРСМ, студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. С. Пушкіна, а таксама навучэнцы ўстаноў адукацыі і культуры горада, якія выступілі на свяце.