17 мая 2023 у рамках Міжнароднага Дня сям’і ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся круглы стол «Сацыяльна-псіхалагічная і прававая падтрымка сям’і ў Рэспубліцы Беларусь». У працы круглага стала прынялі ўдзел: спецыяліст па сацыяльнай рабоце тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста Капчонава Кацярына Мікалаеўна, юрысконсульт БрДТУ Паддубная Вольга Сяргееўна, старшыня прафкама студэнтаў БрДТУ Стралкова Таццяна Васільеўна.
Галоўнымі мэтамі круглага стала былі павышэнне ведаў студэнцкай моладзі ў галіне падтрымкі сям’і з боку дзяржавы, а таксама выяўленне праблемных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння, і пошук шляхоў сумеснага іх вырашэння.
Спецыялісты азнаёмілі рабят і далі вычарпальныя адказы па тэмах:
— сістэма дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей;
— праграма «Сямейны капітал»;
— сістэма сацыяльнага абслугоўвання сем’яў з дзецьмі (паслугі ТЦСАН);
— прававыя гарантыі для сем’яў у галіне працоўнага заканадаўства;
— агульнарэспубліканская база даных уліку шматдзетных сем’яў;
— прававая падтрымка сям’і ў Рэспубліцы Беларусь;
— льготы для маладых сем’яў, для шматдзетных сем’яў.
Ажыўленая дыскусія па заканчэнні выступу спецыялістаў паказала, што дадзеная тэма была цікавая і актуальная для студэнцкай моладзі.