У Брэсцкай крэпасці адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага Году міру і стварэння. Удзельнікамі мерапрыемства сталі каля 150 байцоў студэнцкіх атрадаў з усіх куткоў Брэсцкай вобласці. Усяго ж сёлета ў складзе студатрадаў плануецца працаўладкаваць каля 5 тысяч студэнтаў і навучэнцаў Брэстчыны. З пачаткам трэцяга працоўнага семестра рабят павіншавалі другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Юр’евіч Прохараў, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Юрый Сяргеевіч Сегенюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Станіслававіч Зайцаў.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прадставілі студэнцкія будаўнічыя атрады «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава на чале з камандзірам атрада Люлькавічам Сямёнам, «Мужнасць» імя Героя Савецкага Саюза П.Я. Галавачова, узначалены камандзірам Сычыкам Пятром, «Цытадэль» імя Героя Савецкага Саюза І.Я. Аляксеева, камандзірам якога з’яўляецца Лашак Дзяніс, «Граніт» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Казлова на чале з камандзірам Белавежаў Аляксандрам і студэнцкі вытворчы атрад «Энергія» імя Героя Савецкага Саюза І.В. Пранягіна, узначалены Дарчычам Багданам.
На ўрачыстым адкрыцці ганаровыя госці ўручылі камандзірам тэрытарыяльных штабоў студатрадаў працоўныя пуцёўкі. Байцы ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць абаронцаў Брэсцкай крэпасці хвілінай маўчання.