19 мая 2023 года на базе вядучай у эканамічнай галіне ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» адбыўся Міжнародны кангрэс «Эканоміка, адукацыя, кадры». У рамках 3-х тэматычных панэльных дыскусій абмяркоўваліся пытанні інтэграцыі адукацыйнай, навуковай і сацыякультурнай дзейнасці ўстаноў адукацыі з мэтай забеспячэння сучасных патрэбаў рынку працы эканамічнымі кадрамі новага тыпу, здольных актыўна ўздзейнічаць на развіццё нацыянальных эканомік, пытанні садзейнічання фарміраванню адзінай адукацыйнай прасторы ў галіне эканамічнай адукацыі дзяржаў-членаў ЕАЭС з дапамогай партнёрства ўстаноў адукацыі.
У працы Кангрэса прынялі ўдзел і прадставілі Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт рэктар Каспяровіч Сяргей Антонавіч і дэкан эканамічнага факультэта Зазерская Вікторыя Васільеўна.
У ліку спікераў – вядомыя выпускнікі БДЭУ: Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Эдуардавіч Налівайка, Першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Мікалаевіч Кійко, Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Адамавіч Чабатар, Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Віктараўна Мядзведзева.
Сучасныя сусветныя тэндэнцыі развіцця эканамічнай адукацыі і перспектыўныя формы ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў абмеркавалі на панэльнай дыскусіі «Кадры» са спікерамі — прадстаўнікамі Еўразійскай эканамічнай камісіі, кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія вядуць падрыхтоўку эканамічных кадраў у краінах ЕАЭС, кіраўнікамі навуковых арганізацый і прадпрыемстваў.