Студэнцкі актыў БрДТУ прыняў удзел у маладзёжным праекце «Час тваіх магчымасцяў»

20-21 мая 2023 года ў мэтах наладжвання партнёрскіх сувязей паміж ключавымі грамадскімі фарміраваннямі навучальных устаноў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам на базе НДОЦ «Зубар» адбыўся маладзёжны праект «Час тваіх магчымасцей 2.0» з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт на форуме прадстаўляюць старшыня Савета маладых навукоўцаў Беламесава Крысціна, старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Кісель Алена, прадстаўнік першаснай арганізацыі БРСМ БрДТУ Телипко Ганна і прадстаўнік прафсаюзнага камітэта студэнтаў Каспяровіч Дар’я.
Двухдзённая праграма форуму насычаная і разнастайная. Яна ўключыла працу трэнінгавых адукацыйных пляцовак, адкрыты дыялог з моладдзю, экскурсіі па «Зубру», а таксама спартыўны складнік. Так, у першы дзень адбыўся таварыскі матч каманды Міністра адукацыі з удзельнікамі праекта, акрамя гэтага прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, былі арганізаваны спаборніцтвы на надзіманых канструкцыях.