Прагляд дакументальнага фільма «Забойная пасылка» працягваецца ў БрДТУ

Сёння, 26 траўня, адбыўся чарговы паказ фільма-расследавання АНТ «Забойная пасылка» пра тое, як КДБ Рэспублікі Беларусь прадухіліў тэракт на Дзень Перамогі ў Беларусі.
З мэтай прафілактычнай работы і шырокага інфармавання па тэме процідзеяння ўцягвання моладзі ў тэрарыстычную і антыдзяржаўную дзейнасць у БрДТУ для кіраўнікоў і работнікаў структурных падраздзяленняў, прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў праходзіць дэманстрацыя фільма-расследавання.
Пасля прагляду фільма праходзіць абмеркаванне, падчас якога ўвага рабят акцэнтуецца на тым, як важна не быць абыякавым да лёсу сваёй краіны, сваіх блізкіх, але ў той жа час захоўваць разважлівасць.
Калі вы ці вашы блізкія апынуліся ў небяспечнай і складанай сітуацыі, калі вас уцягваюць у злачынную дзейнасцю, спрабуюць выкарыстоўваць замежныя спецслужбы або іншыя асобы, вы можаце звярнуцца ў КДБ праз Telegram-бот @kgb_by_bot . Такі своечасовы зварот у КДБ праз Telegram дапаможа абараніць і захаваць жыццё.