Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду арганізуе правядзенне 14-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.
Удзел у конкурсе – гэта магчымасць для распрацоўшчыкаў праектаў прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.
У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» прымаюць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.
Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы конкурснай дакументацыі размешчаны на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by/. Дадатковую інфармацыю па ўдзелу ў конкурсе можна атрымаць у Белінфондзе па тэлефоне +375 17 270 84 29 або па e-mail: rkip@belinfund.by.
Прыём заявак – да 1 жніўня 2023 года!