29 мая 2023 года ў рамках марафону «ФСАН: 30 гадоў клопату пра важнае!» у Брэсцкім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для студэнтаў эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Начальнік абласнога ўпраўлення Віктар Мікалаевіч Арцыменя падчас сустрэчы пазнаёміў студэнтаў 1-га курса спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» з гісторыяй пенсійнай сістэмы і сістэмы сацыяльнага страхавання Рэспублікі Беларусь, распавёў, што такое страхаванне ажыццяўляецца ў нашай краіне на працягу ўсяго жыцця кожнага чалавека. Падчас экскурсіі па падраздзяленнях, Віктар Мікалаевіч падрабязна распавёў аб асноўных напрамках дзейнасці Фонду, яго структуры і функцыях, аб персаніфікаваным ўліку і яго значнасці ў сучасны час, у тым ліку аб мабільным дадатку «ФСАН».





